Бел-чырвона белы сцяг у цэнтры Асіповічаў (Фота)
- 25.05.2009, 9:15
23 мая, у гадавіну адмены ільгот, у цэнтры Асіповічаў з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг.
Гадавіну адмены ільгот асіповіцкія актывісты вырашылі адзначыць узняццем нацыянальнага сцяга. Ён быў вывешаны на тэлефоннай вышцы ў цэнтры горада. Зняць сцяг змаглі толькі супрацоўнікі МНС.
Таксама на поштах горада і ў іншых людных месцах актывісты «Маладога фронту» распаўсюдзілі праваабарончыя ўлёткі і буклеты.