BE RU EN

У Менску працягваюцца акцыі ў падтрымку палітвязняў (Фота)

  • 26.05.2009, 9:40

Улёткі з інфармацыяй аб Мікалаі Аўтуховічы, Юрыі Лявонаве і Ўладзіміры Асіпенке ўжо на працягу некалькіх дзён раздаюцца ў цэнтры і найболтш ажыўленых месцах сталіцы.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» распаўсюджваюць іх на рынках, у пераходах метро і на вуліцах. Ва ўлётках змяшчаецца інфармацыя аб арышце ваўкавыскіх прадпрымальнікаў і галадоўцы, якую трымае Мікалай Аўтуховіч вось ужо 41-ы дзень, піша сайт jeans-by.com.

Нагадаем, лідэры прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі арыштаваныя 8 лютага, з тых часоў іх утрымліваюць у менскім СІЗА №1.

Мікалай Аўтуховіч галадае з 16 красавіка. Зняволены пратэстуе супраць крымінальнага пераследу і таго, што ягоная справа фактычна не вядзецца. Аўтуховіч патрабуе альбо накіраваць справу ў суд, альбо вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Таксама палітвязень патрабуе вызваліць Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенку, якія праходзяць па адной з ім справе

Нядаўна стала вядома, што следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў падоўжылі да 3 чэрвеня. За чатыры месяцы сваякам палітвязняў дагэтуль не дазволілі ні аднаго спаткання.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, зважаючы на тое, што Мікалай Аўтуховіч і Юры Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя мжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Апошнія навіны