Чаму загарэлася турма на Кальварыйскай?
- 26.05.2009, 10:11
24 мая ў Менску на вуліцы Кальварыйская адбыўся пажар. Полымя ўзнімалася да 8 - 10 метраў, велізарныя слупы дыму былі бачныя са ўсіх канцоў горада.
«Паведамленне аб пажары на вуліцы Кальварыйскай паступіла ў нядзелю ў 21.20. На былой тэрыторыі калоніі №1 загарэлася аднапавярховы будынак памерам 100 на 30 метраў», - распавёў «Комсомольской правде в Беларуси» прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.
У будынку было шмат будаўнічага смецця, скуразамяняльніка, які лёгка загараецца. Пажар тушылі 10 машын МНС, да 22.40 ён быў ліквідаваны. Да шчасця, ніхто не пацярпеў. Зараз беларусы актыўна абмяркоўваюць некалькі версій прычын пажару.
Версія 1. Неасцярожнае абыходжанне з агнём.
На сённяшні момант гэта адзіная афіцыйная версія пажару.
Версія 2. Падпал здзейснілі ўладальнікі будынка.
Будынак ішоў пад знос, і ўласніку было прасцей пазбавіцца ад яго такім чынам, чым выдаткоўвацца на ягоны знос.
Версія 3. Пажар зладзілі вязні