Апазіцыянера адлічылі з універсітэта за графіці «Свабоду Аўтуховічу!»
- 28.05.2009, 12:41
Актывіста «Маладога Фронту» Пятра Рузава выключылі з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
12 мая студэнту фінансава-прававога факультэта паказалі адпаведнызагад. Дакумент падпісаў рэктар. Фармулёўка - «парушэнне ўнутранага распарадка», паведамляе прэс-служба «Маладога Фронта».
Раней рашэннем суду Рузава аштрафавалі за тое, што ён зрабіў графіці «Свабоду Аўтуховічу!» на будынку гарадскога мясакамбіната.
«З пачатку года ўніверсітэт неаднаразова наведвалі супрацоўнікі КДБ і міліцыі, якія пагражалі адлічэннем за грамадскую дзейнасць. Мабыць, суд за графіці стаў апошняй кропляй», -- заявіў Пётр Рузаў.