BE RU EN

Аляксандр Чубрык: Калі Расея нават дасць крэдыт, падзенне адкладзецца толькі на квартал

  • 29.05.2009, 15:10

Незалежныя эксперты заяўляюць, што незалежна ад таго, ці атрымаюць улады крэдыт ці не, пазбегнуць эканамічнага спаду ў нашай краіне не атрымаецца.

На думку эканаміста Аляксандра Чубрыка, крэдыт не вырашыць праблемы загружаных складоў.

«Няма ніякіх крыніцаў эканамічнага росту, -- заяўляе Аляксандр Чубрык. -- Крэдытам можна падмацаваць эканоміку на кароткі перыяд. Але гэта рабілася, і далей рабіць няма сэнсу. Перш за ўсё таму, што няма куды складаць гатовую прадукцыю. Калі дадуць крэдыт, дык будзе тое ж, што без крэдыту, толькі праз 2-3 месяцы. Мы толькі павялічым знешні доўг. І адкладзем на адзін квартал падзенне».

Нагадаем, што 28 траўня падчас паседжання «саюзнага» Саўміна ў Менску Расея адмовіла Беларусі ў выдачы чарговага транша крэдыту памерам у 500 мільёнаў даляраў. Афіцыйнаму Менску было прапанавана ўзяць транш у расейскіх рублях, аднак беларускія ўлады адмовіліся.

Апошнія навіны