«Чаўнакоў», якія возяць тавар з Украіны, унясуць у спісы невыязных
- 4.05.2009, 11:15
На пінскай мяжы працаўнікі мытнага камітэта сумесна з супрацоўнікамі падатковай інспекцыі пачнуць ствараць базу «шэрых» бізнэсмэнаў.
У прымежных з Украінай раёнах жыве шмат людзей, якія афіцыйна не зарэгістраваныя прадпрымальнікамі, аднак рэгулярна ездзяць за мяжу і прывозяць вялікія партыі тавара. Гэты тавар яны называюць асабістымі рэчамі і не плацяць ні пошліны, ні падаткаў, перадае «Еўрарадыё».
«Чаўнакоў» будуць уносіць у базу дадзеных і прыцягваць да адказнасці за незаконнае прадпрымальніцтва. Дарэчы, за гэта яны могуць быць абмежаваныя ў выездзе за мяжу.