BE RU EN

На аўтазапраўках забаранілі прадаваць бензін за валюту (Фота)

  • 4.05.2009, 12:41

На менскіх аўтазаправачных станцыях з'явіліся аб'явы пра тое, што водпуск за валюту нафтапрадуктаў спынены паводле рашэння Нацбанка Беларусі.

У аб'явах паведамляецца, што гэтая забаронная мера не датычыць толькі АЗС, размешчаных на аўтамагістралях.

Пра новаўвядзенне стала вядома, дзякуючы блогеру rubon, які сфатаграфаваў гэтую аб'яву на аўтазапраўцы канцэрна «Белнафтахім» на вуліцы Кастрычніцкай у Менску.

Апошнія навіны