На беларускай мяжы затрымалі і абшукалі праваабаронцу
- 4.05.2009, 13:16
4 траўня беларускі праваабаронца Валянцін Стэфановіч падпаў пад узмоцнены мытны дагляд на беларуска-літоўскай мяжы.
Як паведамляе сайт spring96.org, мытнікі правялі дагляд аўтамабіля, а таксама асабістых рэчаў Валянціна Стэфановіча.
Як паведаміў праваабаронца па тэлефоне, у мытнікаў выклікалі цікавасць музычныя дыскі, якія ён слухае ў аўтамабілі. У прыватнасці, зборка «Песні Свабоды». Адзін з памежнікаў нават усклаў на сябе абавязкі «музычнага эксперта» і праслухаў практычна ўсе кампазіцыі.
Нагадаем, што падобныя працэдуры Валянцін Стэфановіч, як і іншыя праваабаронцы ліквідаванага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна», праходзяць другі год запар, пры кожным перасячэнні беларускай мяжы.