BE RU EN

У Віцебску за герб «Пагоня» затрымалі актывіста апазіцыі Барыса Хамайду

  • 7.05.2009, 12:44

Два тыдні запар ён выходзіў да «сіняга дома» у абласным цэнтры з карцінай «Пагоня», падоранай яму вядомай аднайменнай групай беларускіх мастакоў.

Пра гэта прэс-цэнтру Хартыі’97 паведаміў журналіст Уладзімір Падгол.

Як вядома, Віцебскі аблвыканкам прыняў рашэнне аб зацвярджэнні ў якасці герба вобласці выявы «Пагоні». Паводле словаў Уладзіміра Падгола, актывіст апазіцыі Барыс Хамайда «добраахвотна знаёміў гараджанаў з малюнкам вершніка з мячом».

Хамайду затрымалі за тое, што ён нібыта «псуе выгляд горада». У гэты момант актывіст знаходзіцца ў аддзяленні міліцыі, на яго складаюць пратакол. Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі ў яго цытатнік фразаў Лукашэнкі «Народны тэлевізар», падрыхтаваны Уладзімірам Падголам. Як паведаміў Падгол, у гэты момант міліцыянты ўносяць у пратакол цытаты Лукашэнкі.

Апошнія навіны