BE RU EN

Справа аб рэкордным хабары дайшла да суду

  • 8.05.2009, 14:19

Суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў дваіх менчукоў да 5 год пазбаўлення волі за падбухторванне да дачы хабару.

Аб гэтым паведамілі БелТА у Генеральнай пракуратуры Беларусі.

Асуджаныя прызнаныя вінаватымі ў тым, што з 10 ліпеня па 15 жніўня 2008 года падбухторвалі прадстаўніка расейскай фірмы да дачы хабару ў памеры больш за $4 млн. службовым асобам Менаблвыканкама і Менгарвыканкама за спрыяльнае рашэнне пытання аб прадастаўленні ў арэнду зямельных участкаў пад будаўніцтва ў раёне Фаніпаля, у Менскай вобласці і ў Менску.

15 жніўня 2008 года абвінавачваныя на падставе перадачы чыноўнікам грошай атрымалі $100 тыс., пасля чаго былі затрыманыя з наяўным супрацоўнікамі міліцыі.

У Генпракуратуры адзначылі, што асуджаныя не намерваліся выконваць свае абавязанні, а хацелі проста завалодаць грашыма.

Апошнія навіны