Арыштаваных за акцыю салідарнасці апазіцыянераў будуць судзіць
- 10.06.2009, 15:21
Актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», якія правялі 10 чэрвеня акцыю салідарнасці з палітвязнямі, адвезлі ў суд.
Чацвёра актывістаў: Паліна Дзьякова, Кацярына Людвік, Алег Ладуцька і Максім Вінярскі затрыманыя за пікетаванне адміністрацыі Лукашэнкі.
Нагадаем, што Максім Вінярскі і Алег Ладуцька, падыйшлі да будынка і разгарнулі расцяжку «Лукашэнка, вызвалі Аўтуховіча!». Праз некалькі хвілін іх і дзяўчын, якія здымалі акцыю на фотаапарат, затрымалі. Затрыманых даставілі ў ГАМ №1 Ленінскага раёна Менска.
Пазней стала вядома, што Дзьякову, Ладуцьку і Вінярскага адвезлі ў «дом правасуддзя» на вул. Сямашка, дзе над імі адбудзецца суд. Непаўнагадовая Кацярына Людвік была вызваленая.