BE RU EN

МВФ лічыць, што горшы перыяд крызісу можа быць наперадзе

  • 15.06.2009, 15:47

Вялізная частка горшых праяваў крызісу яшчэ не абмінула эканомікі краінаў свету, сказаў у панядзелак кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан.

Міністры фінансаў краін «Вялікай васьмёркі» на выходных прыйшлі да высновы, што сусветная эканоміка дэманструе натхняльныя прыкметы стабілізацыі, і пачалі абмяркоўваць стратэгію адмены стымулюючых мераў, паведамляе Reuters.

Падчас візіту ў Казахстан Строс-Кан сказаў, што ў значнай ступені згодзен з іх пазіцыяй, але заклікаў да асцярогі ў ацэнцы стану сусветнай эканомікі.

«Горшы перыяд сусветнага эканамічнага крызісу можа быць яшчэ наперадзе. Іх (G8) пазіцыя такая, што яны бачаць некаторыя прыкметы росту, але тым не менш, мы павінны быць асцярожнымі, - сказаў ён. - Вялізная частка горшых (праяваў) яшчэ не абмінула нас».

Стросс-Кан назваў рост крэдытавання прыкметай таго, што фінансавая актыўнасць пачынае ажываць, але не сказаў, ці гатовы МВФ дапамагаць з магчымай «стратэгіяй выхаду», калі ўжо не будзе сумневаў у аднаўленні эканомікі.

Апошнія навіны