BE RU EN

Беларусы патрапілі ў ДТЗ у Крыму

  • 16.06.2009, 13:56

Сярод пацярпелых пры сутыкненні двух аўтамабіляў у Кіраўскім раёне Крыма ёсць дзеці.

Як паведамляе ў аўторак прэс-служба Галоўнага щпращлення МінНС Украіны ў Крыму, аварыя адбылася 15 чэрвеня на 291 км аўтадарогі Херсон-Джанкой-Феадосія-Керч.

Кіроўца аўтамабіля «Фольксваген-Кадзі», дапусціў сутыкненне з аўтамабілем «Фольксваген-Пасат».

У выніку ДТЗ пацярпелі грамадзяне Беларусі, жыхары Менска 1974 г.н., 1996 г.н. і 1999 г.н., паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў Кіраўскую цэнтральную раённую лякарню.

Апошнія навіны