BE RU EN

Усяго за 4 месяцы транзіт праз тэрыторыю Беларусі знізіўся на 24%

  • 16.06.2009, 13:59

За студзень-красавік бягучага года аб'ем транзітных перавозак праз тэрыторыю Беларусі знізіўся на 24% да ўзроўня аналагічнага перыяду мінулага года.

Аб гэтым паведаміў у аўторак у Менску падчас паседжанняў круглага стала начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства транспарта і камунікацый Беларусі Сяргей Нягрэй.

"Паніжэнне аб'ёму транзітных перавозак, перш за ўсё, звязанае з уплывам сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, а не з пагаршэннем умоваў транзіту. Сусветны гандаль мае спад, да перавозкі прад'яўляецца меншая колькасць грузаў. Гэта агульная тэндэнцыя", - заявіў С.Нягрэй. Ён дадаў, што паніжэнне транзітных перавозак скарачаецца не толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах.

Кажучы аб дзейнасці беларускіх перавозчыкаў, С.Нягрэй адзначыў, што адбываецца дыверсіфікаванне накірунку перавозак.

"Сёння нашыя перавозчыкі звярнуліся ў бок усходу. Актыўна ідуць перавозкі ў Турцыю, Казахстан, Азербайджан, Узбекістан", - паінфармаваў С.Нягрэй. Так, па ягоных дадзеных, аб'ём перавозак ва Ўзбекістан павялічыўся ў 6 разоў, у Турцыю - больш чым у 2 разы.

Таксама С.Нягрэй адзначыў, што для паніжэння фінансавай нагрузкі на беларускіх перавозчыкаў, быў паніжаны кошт дазволу для праезду па тэрыторыі замежных дзяржаў. "Па асобных пазіцыях кошт скараціўся амаль у 2 разы. Эканамічны эфект мы зможам падлічыць да канца года", - дадаў ён.

Апошнія навіны