Чавес накіраваў у Менск ганца
- 17.06.2009, 16:40
Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Рамон Карысалес прыбудзе 20 чэрвеня ў Менск з працоўным візітам.
Чакаецца, што Рамон Карысалес прыме ўдзел у афіцыйным адкрыцці новага будынка амбасады Венесуэлы ў Менску, паведамляе БелТА.
Гэта першы візіт віцэ-прэзідэнта Венесуэлы ў Беларусь.
Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес наведваў Беларусь тройчы - у 2006, 2007 і 2008 гадах.
У снежні 2007 года адбыўся афіцыйны візіт у Венесуэлу Аляксандра Лукашэнкі, падчас якога быў падпісаны шэраг важных дакументаў, і адбылося адкрыццё сумеснага беларуска-венесуэльскага прадпрыемства па здабычы нафты ў штаце Ансоатэгі.