BE RU EN

Банкаўская сістэма Беларусі на мяжы краху

  • 18.06.2009, 16:41

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's панізіла прагноз па рэйтынгах банкаўскай сістэмы Беларусі.

Прагноз паніжаны са «стабільнага» на «негатыўны». Дадзенае рэйтынгавае дзеянне звязанае з пагаршэннем фінансава-эканамічнай сітуацыі ў краіне на фоне сусветнага эканамічнага крызісу, паведамляе АФН.

Нагадаем, у цяперашні час рэйтынгі агенцтва маюць шэсць беларускіх банкаў: Белаграпрамбанк, Беларусбанк, Белінвестбанк, Белпрамбудбанк, Банк Масква-Мінск і Мінскі транзітны банк.

Змена прагнозу на «негатыўны» адлюстроўвае меркаванне Moody's на сітуацыю ў банкаўскай сферы Беларусі на бліжэйшыя 12-18 месяцаў.

Апошнія навіны