BE RU EN

Каля Палаца Рэспублікі пабудуюць падземны паркінг

  • 19.06.2009, 9:25

Паркінг размесціцца пад тым месцам на Кастрычніцкай плошчы, дзе ў зімовы час звычайна знаходзіцца каток.

На думку праектырошчыкаў, такая шматузроўневая стаянка вельмі зручная, паколькі гледачам Палаца Рэспублікі не прыйдзецца ламаць галаву над тым, куды падзець сваё аўто, піша БелТА.

Зараз вырашаюцца пытанні, як будаваць, хто будзе будаваць і за якія сродкі. Тэрмін узвядзення - 3,9 гады.

Галоўны інжынер КУП «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў адзначыў, што паркінг быў запраектаваны пры будаўніцтве Палаца Рэспублікі, але затым планы змяніліся.

Апошнія навіны