BE RU EN

Галоўны пажарны Менска – за кратамі?

  • 2.06.2009, 9:43

Па інфармацыі беларускіх СМІ, тыдзень таму быў арыштаваны начальнік Менскага гарадскога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь Сямён Санько.

На працы Сямён Санько не з'яўляецца з 25 мая. Па інфармацыі «Беларускага партызана», як раз напярэдадні ён быў затрыманы праваахоўнымі органамі.

Кампетэнтныя эксперты, да якіх звярнуўся «Беларускі партызан» з просьбай пракаментаваць дадзеную сітуацыю, выказалі меркаванне, што Сямён Санько стаў ахвярай перадзелу рынка, на якім сёння працуе МНС.

Санько Сямён нарадзіўся ў 1961 годзе ў вёсцы Рудня Слуцкага раёна Менскай вобласці.

Скончыў Менскі палітэхнікум ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга (1980 год), Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР (1990 год), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001 год).

Працоўны шлях пачаў у 1980 годзе з пасады начальніка варты прафесійнай пажарнай часткі №30 па ахове горада Смалявічы.

За перыяд службы ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» II і III ступені.

Апошнія навіны