BE RU EN

Сёлета закуплена на чвэрць менш пшаніцы

  • 22.06.2009, 9:13

Для нашай краіны закупкі цвёрдай пшаніцы вельмі важныя, ад гэтага залежыць якасць хлеба.

Беларусь у студзені-красавіку бягучага года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2008-га скараціла імпарт збожжавых культураў на 22,4% да 122,7 тыс. т, паведамляе БелТА паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Паводле статдадзеных, у тым ліку ў краінах СНД закуплена 108,6 тыс. т збожжа, што складае 75,6% да студзеня-красавіка мінулага года. Закуплялася ў асноўным збожжа пшаніцы для паляпшэння хлебапякарных уласцівасцяў беларускай мукі. У далёкім замежжы набыта 14,1 тыс.т збожжа, што складае 98,3% да аналагічнага ўзроўня мінулага года. Асноўныя закупкі прыходзяцца на зерне насення гібрыдаў кукурузы, прызначанай для цяперашняй сяўбы.

Апошнія навіны