BE RU EN

Буйная аварыя пад Менскам: 13 чалавек шпіталяваныя (Фота)

  • 24.06.2009, 15:36

У пасёлку Гатава пад Менскам маршрутны аўтобус № 85 сутыкнуўся з МАЗам, гружаным пяском.

У выніку сутыкнення аўтобус выляцеў у кювет, МАЗ з пяском перавярнуўся, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Па папярэдняй інфармацыі ў аўтобусе знаходзілася 25 чалавек, 13 дастаўленыя ў лякарню. Пасажыры змаглі самі выбрацца з аўтобуса. На месцы зараз працуюць працаўнікі ДАІ і выратавальнікі, якія пакуль устрымліваюцца ад каментароў.

Па словах відавочцаў, у паўзасыпаным пяском аўтобусе выляцелі шыбы, у салоне - кроў і аскепкі.

Апошнія навіны