BE RU EN

Непрададзеныя трактары МТЗ ужо няма куды ставіць (Фота)

  • 24.06.2009, 16:58

Менскі трактарны завод рыхтуецца перайсці на трохдзённы працоўны тыдзень. Працаўнікоў прадпрыемства, працоўнымі днямі будуць аўторак, серада і чацвер.

Зараз МТЗ працуе ў рэжыме чатырохдзёнкі. Ходзяць таксама чуткі аб тым, што значнай частцы завадчан будзе прапанавана ўзяць адпачынак у жніўні за свой кошт, паведамляе БелаПАН.

Такую інфармацыю ў адміністрацыі прадпрыемства, зрэшты, не пацвярджаюць. Намдырэктара МТЗ Васіль Тымановіч заявіў інтэрнэт-рэсурсу «Мы»:

«Чуткі чуткамі, а мы працуем у нашым рэжыме». Па ягоных словах, выпускаецца ўся прадукцыя, на якую маюцца замовы».

Паміж тым, па дадзеных Белстата, запасы трактароў на 1 чэрвеня 2009 года дасягнулі 5,3 тыс. штук. За год яны выраслі ў 3,1 раза. У цяперашні час запасы перавышаюць сярэднемесяцовы аб'ём вытворчасці амаль у 1,3 раза. Некалькі зніме вастрыню сітуацыі нядаўна падпісаны ў Ашхабадзе кантракт аб пастаўках 1,5 тыс. трактароў на суму 33 млн. даляраў у Туркменістан.

На здымках – такую навалу новенькіх трактароў «Беларус» могуць штодня назіраць менчукі, якія праязджаюць праз мост на вуліцы Ваўпшасава, да якой прымыкае тэрыторыя МТЗ.

Апошнія навіны