Курс даляра на біржы «падскочыў» на 13 рублёў
- 25.06.2009, 13:44
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 25 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША склаў 2840 рублёў.
Як паведамляе АФН, еўра знізіўся на 29 рублёў і склаў 3958 рублёў, расейскага рубля вырас на 0,22 рубля і склаў 91,01 беларускага рубля.
З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра ўпаў на 7,17%, да еўра – на 6,91%, да расейскага рубля – на 0,94%.