Яшчэ адзін апазіцыянер пачаў галадоўку пратэсту
- 26.06.2009, 13:18
Старшыня Гомельскага абласнога арганізацыйнага камітэта Народнай Грамады Юры Захаранка абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць прысуду, вынесенага напярэдадні.
25 чэрвеня суддзя Цэнтральнага суда Гомелю Марына Дамненка аштрафавала чатырох дэмакратычных актывістаў (Васіля Палякова, Пятра Кузняцова, Юрыя Захаранку, Анатоля Паплаўнага) штрафам у 10 базавых велічыняў кожнага, Уладзіміра Кацору суд пакараў трыма суткамі адміністрацыйнага арышту. У той жа дзень у знак пратэсту апазіцыянер абвясціў галадоўку, паведамляе «Беларускі партызан».
Сёння стала вядома і пра рашэнне Юрыя Захаранкі абвясціць галадоўку. Ён пратэстуе супраць штрафу ў 10 базавых велічыняў (350.000 рублёў) за ўдзел у ланцугу неабыякавых людзей 7 траўня, прысвечанага 10-годдзю знікнення экс-міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі. Старшыня Гомельскага абласнога арганізацыйнага камітэта Народнай Грамады з'яўляецца цёзкай выкрадзенага генерала.