BE RU EN

На таргах БВФБ курс даляра ЗША ізноў вырас

  • 29.06.2009, 14:20

Па выніках гандлю замежнымі валютамі 29 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас на 7 рублёў і склаў 2837 рублёў.

Па дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 29 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 18 млн 880 тыс. (попыт - 18 млн 880 тыс., прапанова - 7 млн 307 тыс.), перадае БелаПАН.

У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 27 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 257 млн 145 тыс. (попыт - 194 млн 860 тыс., прапанова - 257 млн 145 тыс.), а курс знізіўся на 0,27 рубля і склаў 90,67 беларускага рубля за адзін расейскі.

У гандлі па еўра прынялі ўдзел 28 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 5 млн 377 тыс. (попыт - 5 млн 379 тыс., прапанова - 5 млн 106 тыс.), а курс вырас на 3 рублі і склаў 3978 рублёў за еўра.

Апошнія навіны