BE RU EN

Пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Брусэлі (Фота)

  • 3.06.2009, 12:48

У цэнтры Брусэля насупраць будынкаў Рады Еўропы і Еўракамісіі 2 чэрвеня адбыўся пікет, арганізаваны актывістамі Беларуска-Еўрапейскага Аб'яднання.

Падчас пікету былі распаўсюджаныя больш за 300 інфармацыйных бюлетэняў, у якіх быў выкладзены пункт гледжання сітуацыі ў Беларусі. Удзельнікі пікету былі прыемна здзіўленыя неабыякавым стаўленнем жыхароў Еўропы да праблем Беларусі.

Беларускія палітычныя ўцекачы абураныя спробамі некаторых еўрапалітыкаў і прагматычных палітыканаў Беларусі надаць дыктатарскай уладзе легітымны характар.

Актывісты Беларуска-Еўрапейскага аб'яднання выказваюць сваю заклапочанасць станам здароўя палітвязня Мікалая Аўтуховіча, які ўжо больш за 40 дзён трымае галадоўку ў турме.

Апошнія навіны