BE RU EN

У Менску гарэў інтэрнат БНТУ: Эвакуяваныя 150 чалавек (Фота)

  • 4.06.2009, 11:35

Пажар на трэцім паверсе інтэрната Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта на вуліцы Якуба Коласа ў Менску адбыўся раніцай у чацвер.

Яго патушылі праз 20 хвілін. На месца выязджалі 8 пажарных цыстэрнаў, іншая спецтэхніка.

Як паведамляе агенцтва "Менск-навіны", з будынка было эвакуявана 154 чалавекі, прычым 28 студэнтаў здымалі па пажарных лесвіцах. Прычыны пажару пакуль невядомыя.

Апошнія навіны