Палова дзяржпрадпрыемстваў не выканала планы
- 4.06.2009, 13:35
У першым квартале 2009 года бізнэс-планы развіцця не выканалі больш за 50% беларускіх прадпрыемстваў, маніторынг якіх ажыццяўляе Мінэканомікі.
«Па выніках аналізу за першы квартал 2009 года забяспечылі выкананне заданняў па асноўных паказчыках бізнэс-планаў развіцця больш за палову арганізацыяў, уключаных у сістэму маніторынгу», - паведамляецца ў прэс-рэлізе Мінэканомікі.
«Нязначнае пагаршэнне сітуацыі з выкананнем бізнэс- планаў развіцця ў першым квартале 2009 года ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года звязанае, у першую чаргу, з негатыўнымі наступствамі сусветнага эканамічнага крызісу, з-за якога знізіліся як аб'ёмы вытворчасці прадукцыі, працаў, паслугаў, так і аб'ёмы іх рэалізацыі», - сказана ў паведамленні.
Мінэканомікі з 2008 годы ажыццяўляе штоквартальны кантроль за выкананнем дзяржаўнымі (з доляй дзяржавы ў статутным фондзе) арганізацыямі бізнэс-планаў развіцця з дапамогай інфармацыйнай аналітычнай сістэмы маніторынгу бізнэс-планавання і фінансавага становішча арганізацыяў.
Паводле рашэння ўрада дзяржпрадпрыемствы павінны распрацаваць і зацвердзіць у галіновых ведамствах абавязковыя да выканання бізнэс-планы развіцця на 5 гадоў і на 1 год.