Зміцер Хведарук ледзь не разбіў галаву міністру абароны Мальцаву
- 4.06.2009, 16:09
Гвалтоўна прызваны ў армію актывіст «Маладога Фронту» Зміцер Хведарук датэрмінова выпісаны з армейскага шпіталя і адасланы ў ваенную частку ў Жодзіна.
Зміцер Хведарук знаходзіўся ў армейскім шпіталі. Па словах апазіцыянера, ён гуляў са сваімі сябрамі ў двары шпіталя дыскам фрысбі, калі да яго падбег ахоўнік і пачаў лаяцца, паведамляе прэс-служба «Маладога Фронта».
Як высветлілася, непадалёк ад шпіталя з працоўным візітам праязджаў міністр абароны Беларусі Леанід Мальцаў, якому пластыкавая талерка ледзь не патрапіла ў галаву.
Пасля інцыдэнту Зміцера Хведарука датэрмінова выпісалі са шпіталя і адправілі ў ваенную частку ў Жодзіна.