На «Пінскдрэве» заробак плацяць канапамі
- 8.06.2009, 16:44
Кіраўніцтва прадпрыемства «Адрыяна Плюс», якое ўваходзіць у мэблевы холдынг «Пінскдрэў», прапанавала сваім працаўнікам узяць палову заробку дровамі або канапамі.
Абвестку з такой прапановай павесілі на прахадной фабрыкі, паведамляе «Еўрарадыё».
Калі працоўныя сталі задаваць пытанні, ім намякнулі на працоўныя кантракты, якія можна ў любы момант абарваць. Такім чынам, кіраўніцтва спрабуе знайсці абаротныя сродкі і разгрузіць затавараныя склады.
Самы буйны вытворца мэблі Беларусі, холдынгавая кампанія «Пінскдрэў», вельмі сур'ёзна пацярпела ад эканамічнага крызісу. Значна скараціўся экспарт прадукцыі на расейскі рынак, на які прыходзілася 80% паставак.