BE RU EN

Беспрацоўнымі ў Беларусі афіцыйна з'яўляюцца ўжо 100 тысячаў чалавек

  • 9.06.2009, 12:08

У вымушаных адпачынках зараз знаходзіцца больш чалавек, чым знаходзіццана ўліку ў службе занятасці.

51 тысяча беларусаў, хоць і лічыцца на якім-небудзь прадпрыемстве, на працу не ходзіць. Прычым больш за 11 тысячаў з іх сядзяць дома без захавання зарплаты. Для параўнання: на біржы працы стаіць 44 тысячы чалавек, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Яшчэ для 75,6 тысячаў чалавек крызіс скараціў працоўны тыдзень.

«Аналіз сітуацыі паказвае, што па-ранейшаму павялічваецца колькасць працаўнікоў, якія працуюць няпоўны працоўны час, - канстатаваў намеснік міністра працы Пётр Грушнік. - Але галоўнае, што наймальнікі актыўна выкарыстоўваюць вымушаныя адпачынкі і няпоўны працоўны час як асноўную антыкрызісную меру, накіраваную на захаванне працоўных калектываў, праяву сацыяльнай адказнасці да сваіх супрацоўнікаў».

Апошнія навіны