BE RU EN

Даляр на біржы падаражэў яшчэ на 15 рублёў

  • 9.06.2009, 12:17

З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 6,72%.

Па выніках таргоў замежнымі валютамі 9 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША вырас на 15 рублёў і склаў 2828 рублёў, расейскага рубля знізіўся на 0.06 рубля да 90.46 беларускага рубля, еўра вырас на 37 рублёў і склаў 3945 рублёў, паведамляе АФН.

З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20% -ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 6,72%, да еўра – на 6,54%, да расейскага рубля – на 0,33%.

Апошнія навіны