BE RU EN

«Міжнародная амністыя»: Беларусь ігнаруе заклік ПАРЕ да мараторыя на смяротнае пакаранне

  • 1.07.2009, 13:03

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт адрэагавалі на новы смяротны прысуд, вынесены ў Беларусі ў панядзелак.

Улады Беларусі працягваюць ігнараваць міжнародны ціск у пытанні мараторыя на смяротнае пакаранне, прыводзіць «Радыё Свабода» словы з прэс-рэліза «Міжнароднай амністыі».

Прысуд быў вынесены менш чым праз тыдзень пасля таго, як Парламенцкая Асамблея Рады Еўропы паставіла мараторый на смяротнае пакаранне ў якасці умовы вяртання беларускаму «парламенту» статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ.

«Новы смяротны прысуд - відавочнае сведчанне таго, што ў Беларусі не існуе «фактычнага мараторыя», як сцвярджаюць улады, і што мы павінны заставацца ўважлівымі і не выключаць магчымасці, што там і ў далейшым будуць праводзіцца смяротныя пакаранні», -- заявіў Мікола Дакварт, дырэктар праграм для Еўропы і Цэнтральнай Азіі «Міжнароднай амністыі».

Апошнія навіны