BE RU EN

Улетку шмат хто з медыкаў і настаўнікаў атрымаў меншы заробак

  • 10.07.2009, 11:42

У аддзелах эканомікі сцвярджаюць, што аклады не змяніліся, але прэміі і надбаўкі некаторым урачам і выкладчыкам прыйшлося паменшыць.

Сталічныя настаўнікі ў летнія месяцы страцілі істотныя для сябе грошы, паведамляе «Еўрарадыё».

«Плюс да акладу, плюс да прэміі даюць яшчэ «паўлаўскія». Гэта тысяч сто, — тлумачыць настаўніца рытмікі з Першамайскага раёна Вольга. — І калі аклад застаўся такім жа, то «паўлаўскія» улетку знялі».

Настаўнікі чакаюць, што ўвосень сталічную надбаўку вернуць, але баяцца — раз са сваёй пасады зняты старшыня Менгарвыканкама Паўлаў, то і «паўлаўскія» падчас крызісу могуць знікнуць. Але і без таго фінансавы ўдар па настаўніках неслабы — нават сто лішніх тысяч у цяжкія часы на вагу каштоўных металаў».

Таксама ўлетку паменшся заробкі ў беларускіх лекараў.

«Адзінае нараканне ў тым, што ўвесну або ўзімку прэмія большая. А зараз яна замалая — каля 20 адсоткаў», — тлумачыць Ірына Шувалава, эканаміст менскай паліклінікі №19.

Але начальства абяцае, што ўвосень ранейшыя заробкі адновяцца, таму як прэміі ізноў падвысяцца да 30-35%.

Але эканамістаў папярэдзілі, што з-за цяжкага фінансавага становішча ў краіне надбавачны фонд у паліклініках могуць ліквідаваць.

«Размова вядзецца аб тым, што, магчыма, надбавачны фонд не будзе фінансавацца. Але гэта не быў загад — усяго толькі ліст, які паведамляў аб такой магчымасці», -- кажа Ірына Шувалава.

У раённых аддзелах аховы здароўя і адукацыі працягваюць сцвярджаць, што фактычна заробак урачоў і настаўнікаў не паменшыўся.

Апошнія навіны