BE RU EN

Мінфін прызнаўся, што просіць крэдыт і ў Расеі, і ў Еўразвяза

  • 10.07.2009, 14:55

Беларускія ўлады разлічваюць вярнуцца да размовы аб прадастаўленні расейскага крэдыту.

Аб гэтым БелТА паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец. Ён таксама вярнуўся да звароту з просьбай аказання фінансавай дапамогі ў Еўразвяз.

«Мы не запытвалі канкрэтныя сумы. У ЕЗ ёсць механізм аказання макраэканамічнага фінансавання. Ён ўвязаны з працай МВФ у дзяржавах, якія запытваюць такую падтрымку», - адзначыў міністр фінансаў.

Па словах Андрэя Харкаўца, для пашырэння крыніц прыцягнення фінансавых рэсурсаў улады ў перспектыве плануюць выхад на міжнародныя фінансавыя рынкі. «Намі праводзіцца сталы маніторынг сітуацыі, які паказвае, што ў цяперашні час для краін з аналагічнымі крэдытнымі рэйтынгамі яшчэ не сфарміраваліся прымальныя ўмовы для запазычанняў», - сказаў міністр фінансаў Беларусі.

Акрамя таго, беларускія ўлады разлічваюць вярнуцца да размовы аб прадастаўленні арсейскага крэдыту.

Харкавец адзначыў, што расейскі бок увязвае вылучэнне дзяржаўнага крэдыту ў суме $500 млн, які планавалася атрымаць у маі гэтага года, з прадастаўленнем Беларусі другой часткі крэдыту «стэнд-бай» МВФ.

«Фонд, як вы ўжо ведаеце, прыняў рашэнне. Тым самым ён пацвердзіў правільнасць прыманых у Беларусі мер эканамічнай палітыкі і здольнасць краіны плаціць па пазыках», - адзначыў міністр фінансаў.

Беларускія ўлады таксама плануюць працягнуць абмеркаванне з Расеяй пытання прыцягнення 100 млрд расейскіх рублёў.

«Лічым, што дадзены крэдыт змог бы пашырыць выкарыстанне расейскага рубля ў двухбаковых разліках, выключыць перабоі ва ўзаемным гандлі, яшчэ больш развіць кааперацыйныя сувязі расейскіх і беларускіх гаспадарчых суб'ектаў», - заявіў Андрэй Харкавец.

Ён паведаміў аб тым, што беларускі бок мае намер працягнуць перамовы з ААТ «Ашчадбанк Расеі» аб магчымасці вылучэння крэдыту ў памеры $2 млрд пад дзяржаўную гарантыю Расейскай Федэрацыі.

У цяперашні час вядзецца падрыхтоўка да правядзення ўзаемных кансультацый аб аказанні РФ фінансавай падтрымкі для рэалізацыі праекту па будаўніцтве на тэрыторыі Беларусі атамнай электрастанцыі, дадаў міністр фінансаў.

Апошнія навіны