Нямецкія праваабаронцы: Як можна песціць і фінансаваць дыктатуру?
- 13.07.2009, 11:00
Рух «Berliner Aktion «Demokratie in Europa» заклікае ўлады Германіі дамагчыся вызвалення палітвязняў у Беларусі.
У сувязі з сітуацыяй у Беларусі праваабаронцы накіравалі спецыяльны зварот канцлеру Германіі Ангеле Меркель, міністру замежных спраў Франку-Вальтару Штаймаеру, генеральнаму сакратару ХДС Рональду Пофала, генеральнаму сакратару Свабодна-дэмакратычнай партыі ФРГ Гідо Вестэрвеле, дэпутату Еўрапарламента ад партыі «Зялёных» Чэму Эцдэміру і ў рэдакцыю часопіса «Шпігель».
Копію ліста праваабаронцы таксама даслалі сайту www.charter97.org:
«З 16 красавіка 2009 года ў Беларусі галадае палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч. Ён патрабуе правядзення справядлівага судовага працэсу, альбо канчатковага спынення следства. Палітвязень страціў ужо 30 кг вагі, але так і не дамогся рэакцыі ўладаў. Мікалай Аўтуховіч і два іншых прадпрымальніка былі арыштаваныя 8 лютага 2009 года, з тых часоў яны ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары і з імі не праводзяць практычна ніякіх следчых дзеянняў. Амаль штодня ў Беларусі праводзяцца акцыі салідарнасці з трыма палітзняволенымі, удзельнікі якіх пастаянна арыштоўваюцца.
7 ліпеня актывіст апазіцыйнай моладзевай арганізацыі «Малады Фронт» Арцём Дубскі, прызнаны «Міжнароднай амністыяй» вязнем сумлення, быў ізноў прысуджаны да года пазбаўлення волі (суддзя Жана Шарабайка Асіповіцкага раённага суду).
Нямецкі ўрад не павінныя больш маўчаць. Вы павінныя запатрабаваць неадкладнага вызвалення палітычных зняволеных Мікалая Аўтуховіча, Арцёма Дубскага і іншых вязняў сумлення ў Рэспубліцы Беларусь.
Як такое можа быць, што з-за незразумелых нам палітычных меркаванняў, у нашага парога песцяць дыктатуру і нават фінансуюць яе (МВФ вылучыў нядаўна чарговы транш крэдыту).
Там штодня здзекуюцца і гвалтоўна ізалююць адважных людзей, якія імкнуцца да Свабоды, іх даводзяць да смерці, а мы сузіраем гэта і далей маўчым.
Калі ласка, зрабіце ўсё магчымае, што ў Вашай уладзе, каб дапамагчы гэтыя мужным людзям, якія не жадаюць нічога іншага як перспектыву жыць у дэмакратыі і без гвалту.
Калі мы і далей будзем маўчаць, то ў нас хутка з'явіцца еўрапейская Паўночная Карэя, і толькі ў 1,5 гадзінах лёту ад федэральнай сталіцы Берліна!
Мы вельмі спадзяемся на Вашу падтрымку!»