BE RU EN

Працаўнікам «Пінскдрэва» прапанавалі ўзяць заробак канапамі і дровамі

  • 14.07.2009, 11:52

Незвычайнае кампенсаванне працы прапанавала кіраўніцтва прадпрыемства «Адрыяна Плюс», што ўваходзіць ў холдынг «Пінскдрэў».

Працаўнікам прапанавалі ўзяць заробак канапамі і дровамі. Калі ж працоўныя абурыліся, ім намякнулі, што працоўныя кантракты можна не падоўжыць і лёгка скасаваць.

Як паведамляе «Беларускі партызан», такім спосабам дырэкцыя хоча залатаць дзіркі недахопу абаротных сродкаў для закупкі сыравіны і матэрыялаў, а ў выніку запоўніць і без таго запоўненыя склады.

Найбуйны беларускі вытворца мэблі «Пінскдрэў» сутыкнуўся з крызісам экспарту прадукцыі на расейскі рынак, на які раней прыходзілася да 80% ад агульнага аб'ёму вытворчасці.

Апошнія навіны