BE RU EN

Амаль палова расейцаў не бачыць эфекту ў фінансаванні Беларусі

  • 16.07.2009, 13:32

Паводле апошніх сацыялагічных даследаванняў, Расея прыкметна састыла да ідэі падтрымліваць беларускую эканоміку крэдытамі.

Такі вынік паказалі дадзеныя сацыялагічнага апытання, што былі апублікаваныя сёння на сайце Ўсерасейскага цэнтра апытання грамадскай думкі (УЦАГМ), перадае «Радыё Свабода».

Апытанне на тэму «Матэрыяльная падтрымка Беларусі: апраўданыя або хваравітыя траты» быў праведзены ў 42 рэгіёнах Расеі.

Паводле дадзеных сацыялагічнага даследавання, за матэрыяльную падтрымку Беларусі выступаюць 39% расейскіх грамадзян. Яны бачаць у краіне-суседцы надзейнага і моцнага саюзніка на міжнароднай арэне, а таму лічыць грашовыя крэдыты апраўданымі. Часцей за ўсё гэтай думкі прытрымваліся прыхільнікі «Адзінай Расеі» і КПРФ, а таксама жыхары Сібіры і расейскай поўначы.

Прыкладна 26% лічаць, што эфект ад расейскага фінансавання беларускай эканомікі занізкі. Такіх рэспандэнтаў большасць сярод дэмакратаў (56%) і прадстаўнікоў уральскага рэгіёна. 19% апытаных наогул выступаюць за спыненне матэрыяльнай падтрымкі з боку Расеі. Да гэтай катэгорыі ставяцца ў асноўным маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 34 год. У выніку, калі сумаваць дадзеныя, атрымліваецца, што практычна кожны другі расеец (45%) не бачыць эфекту ў фінансаванні беларускай эканомікі

Апошнія навіны