Акцыя салідарнасці прайшла ў Баранавічах: ёсць затрыманыя
- 17.07.2009, 9:30
У Баранавічах супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў «Маладога Фронту» падчас акцыі салідарнасці.
Актывісты баранавіцкага аддзялення «Маладога Фронту» каля 40 хвілін стаялі з партрэтамі палітвязня Арцёма Дубскага на цэнтральнай плошчы горада, каля «вечнага агню».
Міліцыянты, што прыбылі на месца правядзення акцыі паведамілі, што ім неабходна ўсталяваць асобы актывістаў і затрымалі Арцёма Ластавецкага, Пятра Рузава, Сямёна Былінскага, Ігара Татаровіча і Паўла Жука.
У РАУС на актывістаў не складалі пратаколаў, а ўзялі адбіткі пальцаў і знялі на фота- і відэакамеру.