BE RU EN

МВФ вылучыў Беларусі другі транш крэдыту

  • 2.07.2009, 10:44

У Нацыянальны банк Беларусі паступіла больш за $600 млн другога транша крэдыту Міжнароднага валютнага фонду.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» начальнік упраўлення інфармацыі - прэс- сакратар НББ Анатоль Драздоў.

«Зараз у Нацыянальны банк паступіла ўжо больш за $600 млн з другога транша крэдыту МВФ. Сродкі працягваюць паступаць, яны прыходзяць з розных банкаў. На працягу дня чакаецца заканчэнне пералічэння ўсёй сумы транша - $679,2 млн», - сказаў А.Драздоў.

Як паведамлялася, Рада дырэктараў МВФ у панядзелак прыняла рашэнне павялічыць аб'ём крэдытнай праграмы stand-by для Беларусі да $3,52 млрд, гэта значыць прыкладна на $1 млрд, а таксама ўхваліла неадкладнае вылучэнне Менску чарговага, другога транша на суму $679,2 млн.

Новы крэдыт павінен падтрымаць эканамічную праграму ўрада Беларусі, змякчыўшы больш моцныя, чым раней чакалася, наступствы для краіны эканамічнага крызісу.

Першапачаткова крэдытная лінія для Беларусі была адчыненая ў студзені ў аб'ёме $2,51 млрд, тады ж Менску быў дадзены першы транш крэдыту ($778 млн). Такім чынам, фактычна дадзены Менску аб'ем рэсурсаў МВФ ужо склаў амаль $1,5 млрд. Як чакаецца, сёлета аб'ём вылучаных рэсурсаў МВФ перавысіць $2 млрд.

Апошнія навіны