У рэгіёнах пачаліся арышты за нацыянальныя сцягі
- 27.07.2009, 13:20
У горадзе Гарадок Віцебскай вобласці маладыя апазіцыянеры збіраліся адзначыць Дзень Незалежнасці 27 ліпеня акцыяй пад бел-чырвона-белым сцягам.
15 моладзевых актывістаў вышлі на цэнтральную плошчу горада з нацыянальнымі сцягамі і скандавалі лозунг «Жыве Беларусь!». У выніку супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» Ірыну Пятрову і Леаніда Аўтухова, а таксама актывістаў «Моладзі БНФ» Валерыя Раманенку і Тараса Сургана.
У дачыненні да затрыманых складзены пратакол па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях – «удзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах». Вядома, што сёння ж над імі адбудзецца суд.