BE RU EN

40% беларусаў вінавацяць у крызісе дыктатара

  • 6.07.2009, 11:05

Незалежныя сацыёлагі правялі ў чэрвені апытанне грамадскай думкі. Як высвятлілася, жыць беларусы сталі горш.

На пытанне «Як змянілася Ваша асабістае матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы?», 36,5% беларусаў абралі адказ «пагоршылася». Наадварот, паляпшэнні адзначылі толькі 5,5%. А яшчэ 56,9% рэспандэнтаў істотных змен не заўважылі, паведамляе «Салідарнасць» са спасылкай на дадзеныя сацыялагічнага даследавання НІСЭПІ.

Адказнасць за пагаршэнне эканамічнай сітуацыі беларусы ў асноўным ускладаюць на ўрад (40,7%) і кіраўніка дзяржавы (40,6%). Трэцяе месца дасталася Западу: яго вінавацяць у праблемах беларускай эканомікі 36,2% рэспандэнтаў. Судзячы па ўсім, шматкроць паўторанае Лукашэнкай сцвярджэнне, што крызіс нам нібыта падкінулі звонку, атрымала пэўны эфект.

Варта адзначыць, што паляпшэнні сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў бліжэйшыя гады чакаюць толькі 28,3% апытаных.

Апошнія навіны