Аварыя на плошчы Бангалор паралізавала рух транспарта
- 6.07.2009, 13:19
Раніцай 6 ліпеня на плошчы Бангалор у Менску адбылося сутыкненне тралейбуса і легкавога аўтамабіля.
У выніку быў ускладнены рух пасажырскага транспарта па вуліцах Багдановіча, Сурганава і Арлоўскай.
Як паведамляе «Інтэрфакс», легкавы аўтамабіль, які ехаў з боку Зялёнага Луга па вуліцы Багдановіча, не саступіў тралейбусу, што рухаўся па галоўнай дарозе. У выніку сутыкнення былі часткова блакаваная праезная частка на пл. Бангалор і прыпынеы рух пасажырскага транспарта. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДПС.