BE RU EN

Абвал: Знешнегандлёвы абарот знізіўся амаль у 2 разы

  • 6.07.2009, 13:43

Аб'ём знешняга гандлю таварамі ў Беларусі, па дадзеных мытнай статыстыкі, у студзені-маі склаў 17,6 мільярда даляраў ЗША.

Гэта на 40,5% менш, чым у студзені-маі 2008 года, паведамляе прэс-служба ДМК. Тавараабарот з краінамі СНД склаў 9,7 млрд. дал. ЗША (55% агульнага тавараабароту), знізіўшыся на 43,2% у параўнанні са студзенем-маем 2008 года. Тавараабарот з краінамі па-за СНД знізіўся на 36,7% і склаў 7,9 млрд.дал. ЗША.

Сальда знешнегандлёвага абароту склалася адмоўнае ў памеры 3 млрд.дал. ЗША (у студзені-маі 2008 года – адмоўнае ў 1,5 млрд.дал. ЗША). З краінамі СНД адмоўнае сальда знешнегандлёвага абароту склала 3,3 млрд.дал. ЗША (у студзені-маі 2008 года – 4,7 млрд.дал. ЗША). З краінамі па-за СНД сальда знешняга гандлю склалася станоўчае ў памеры 291,9 млн.дал. ЗША (у студзені-маі 2008 года – станоўчае ў 3,2 млрд.дал. ЗША).

Экспарт Рэспублікі Беларусь склаў 7,3 млрд.дал. ЗША і знізіўся ў параўнанні з адпаведным перыядам 2008 года на 48%.

Экспарт у краіны СНД паменшыўся на 48,5% да 3,2 млрд.дал. ЗША. Экспарт у краіны па-за СНД паменшыўся на 47,7%, склаўшы 4,1 млрд.дал. ЗША.

Імпарт Беларусі ў бягучым годзе знізіўся на 33,7% і склаў 10,3 млрд.дал. ЗША. Імпарт з краін СНД знізіўся на 40,3%, склаўшы 6,5 млрд.дал. ЗША. Імпарт з краін па-за СНД знізіўся на 18,2% да 3,8 млрд.дал. ЗША.

Павялічыўся тавараабарот з Індыяй (на 106,7 млн.дал. ЗША), Венесуэлай (на 51,8 млн.дал. ЗША), Ліванам (на 29,9 млн.дал. ЗША).

Тавараабарот з Расеяй знізіўся на 6,1 млрд.дал. ЗША, Нідэрландамі - на 1,4 млрд.дал. ЗША, Украінай - на 1,1 млрд.дал. ЗША, Вялікабрытаніяй - на 527,2 млн.дал. ЗША, Польшчай - на 456,9 млн.дал. ЗША, Германіяй - на 344,8 млн.дал. ЗША, Бразіліяй - на 339,4 млн.дал. ЗША, Латвіяй - на 251,2 млн.дал. ЗША, Літвой - на 181,3 млн.дал. ЗША.

У параўнанні са студзенем-маем 2008 года тавараабарот з Расейскай Федэрацыяй паменшыўся на 42,3% і склаў 8,4 млрд.дал. ЗША, сальда знешняга гандлю склалася адмоўнае ў 3,6 млрд.дал. ЗША. Экспарт знізіўся на 46,9%, імпарт – на 40,2%.

Тавараабарот з Украінай паменшыўся на 52,9% і склпў 989,4 млн.дал. ЗША, сальда знешняга гандлю склалася станоўчае ў 50,5 млн.дал. ЗША. Экспарт знізіўся на 59,6%, імпарт – на 42,1%.

Тавараабарот з Казахстанам у параўнанні са студзенем-маем 2008 года паменшыўся на 76,5 млн.дал. ЗША і склаў 131,8 млн.дал. ЗША; сальда знешняга гандлю склалася станоўчае ў 73,7 млн.дал. ЗША.

Знізіўся тавараабарот з Малдовай на 56,1 млн.дал. ЗША, Узбекістанам - на 19,3 млн.дал. ЗША, Таджыкістанам - на 8,5 млн.дал. ЗША, Туркменістанам - на 6,6 млн.дал. ЗША, Кыргызтанам - на 5,6 млн.дал. ЗША, Грузіяй - на 2,1 млн.дал. ЗША.

Павялічыўся тавараабарот з Азербайджанам на 4,4 млн.дал. ЗША, склаўшы 48,6 млн.дал. ЗША, Арменіяй - на 1,5 млн.дал. ЗША, склаўшы 9,3 млн.дал. ЗША.

Тавараабарот з краінамі па-за СНД склаў 45% агульнага тавараабароту Рэспублікі Беларусь.

Тавараабарот з краінамі ЕЗ у параўнанні са студзенем-маем 2008 года паменшыўся на 40,6% і склаў 5,5 млрд.дал. ЗША (31,4% агульнага тавараабароту Рэспублікі Беларусь). Экспарт паменшыўся на 50,6% і склаў 3,1 млрд.дал. ЗША, імпарт знізіўся на 19,3% і склаў 2,4 млрд.дал. ЗША.

Тавараабарот з краінамі, якія ўваходзяць у СГА, у параўнанні са студзенем-маем 2008 года паменшыўся на 37,6% і склаў 7,7 млрд.дал. ЗША (43,7% агульнага тавараабароту). Экспарт паменшыўся на 48,3% і склаў 4,1 млрд.дал. ЗША, імпарт скараціўся на 18,6% і склаў 3,6 млрд.дал. ЗША.

Асноўныя гандлёвыя партнёры сярод краін па-за СНД – Нідэрланды, Германія, Польшча, Латвія, Кітай, Вялікабрытанія, Італія.

Апошнія навіны