BE RU EN

Застрэлены егер Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка

  • 8.07.2009, 14:55

Егер быў забіты падчас незаконнага палявання ў Лельчыцкім раёне.

Першая трагедыя адбылася 6 ліпеня прыкладна ў 22.30 каля вёскі Руднішча. Падчас незаконнага палявання 39-гадовы жыхар Лельчыцаў выпадкова патрапіў карцеччу з аднаствольнай паляўнічай стрэльбы ў егера Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

38-гадовы мужчына сканаў на месцы ад агнястрэльнага ранення брушной поласці. У адносінах падазраванага ўзбуджаная крымінальная справа. Зараз вядуцца пошукі стрэльбы, якую ён выкінуў у меліярацыйны канал.

Апошнія навіны