BE RU EN

Менчукоў папрасілі заплаціць за паслугі ЖКГ на пяць дзён раней (Фота)

  • 10.08.2009, 15:26

У жніўні жыхароў Менска просяць аплаціць жыллёва-камунальныя паслугі загадзя – да 20-га дня месяца, у той час як звычайны тэрмін – 25-га.

«Пераканаўча просім Вас, у сувязі з надыходам перыяду падрыхтоўкі дзяцей да школы, загадзя, да 20 жніўня 2009 года, аплаціць за кватэру і камунальныя паслугі. Будзем Вам вельмі ўдзячныя», - пішуць у аб'явах ад жыллёва-эксплуатацыйных упраўленняў і разлікова-даведачных цэнтраў.

У адным з РДЦ Ленінскага раёна, у якім, у прыватнасці, расклееныя гэтыя ўлёткі, распавялі, што просьба выкліканая тым, што ўлетку традыцыйна назіраецца рост запазычанасцяў па «камуналцы», паведамляе belmy.info.

У РДЦ таксама распавялі, што ад стану справаў з аб'ёмамі запазычанасці залежаць зарплаты камунальнікаў. Пра гэта «па-чалавечы» у вуснай форме таксама паведамляюць даўжнікам.

Апошнія навіны