BE RU EN

Бел-чырвона-белы сцяг узнялі на канцэрце групы U2 у Польшчы (Фота)

  • 10.08.2009, 17:36

Пра гэта паведамілі сайту www.charter97.org нашыя чытачы з Польшчы і выслалі фатаграфіі.

Канцэрт адбыўся 6 жніўня ў польскім горадзе Катавіцы. Сусветнае гастрольнае турнэ U2 праходзіць у падтрымку новага альбома групы «No Line On The Horizon».

Напярэдадні гастроляў ірландскія рокеры заклікалі сваіх прыхільнікаў далучыцца да іх акцыі па падтрымцы Аўн Сюн Су Чжы – лідэра апазіцыі Бірмы, якая доўгі час утрымліваецца пад хатнім арыштам у сваёй краіне.

У свой час U2 прысвяцілі вядомай праваабаронцы кампазіцыю пад назвай «Walk On», якая стала з таго часу абавязковым нумарам іх канцэртнай праграмы. Музыкі выконваюць яе і на канцэртах у межах «360 Tour». А для таго каб узмацніць эфект, просяць сваіх фэнаў прыходзіць на канцэрт з партрэтам Аўн Сюн Су Чжы.

Гастролі U2 працягнуцца да канца кастрычніка і скончацца ў канадскім Ванкуверы. У межах гастроляў музыкі выступаюць у Гішпаніі, Нямеччыне, Вялікабрытаніі, Італіі, Францыі, Нідэрландах. Швецыі, Польшчы, Харватыі, ЗША і Канадзе.

Апошнія навіны