BE RU EN

У Вільні перапахаваюць Радзівілаў

  • 13.08.2009, 12:53

З 3 па 5 верасня пройдзе цырымонія развітання з парэшткамі прадстаўнікоў княскага роду Радзівілаў і цырымонія іх перапахавання.

Цырымонія развітання пройдзе ў Вільні ў Палацы Радзівілаў (вул. Вільняус, 22). 5 верасня адбудзецца перапахаванне парэшткаў на Дубінгяйскім гарадзішчы. Урачыстае перапахаванне — частка праграмы святкавання 1000-годдзя Літвы, паведамляе «Наша Ніва».

Парэшткі васьмі прадстаўнікоў роду Радзівілаў былі знойдзеныя на Дубінгяйскім гарадзішчы ў 2004 г. і іх удалося ідэнтыфікаваць.

Сярод іх — канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны і яго жонка Лізавета; канцлер ВКЛ, віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Руды, яго сын Мікалай Радзівіл (1546-1589), Мікалай Радзівіл - унук М. Радзівіла Рудога, Януш Радзівіл (1579-1620).

Апошнія навіны