Беларусы пачалі эканоміць на адпачынку, забаўках і абутку
- 14.08.2009, 17:44
Усяго за паўгады жыхары Беларусі пераглядзелі свой бюджет і пачалі адмаўляцца шмат ад чаго.
У межах антыкрызіснага аналізу рынку кампаніяй МАСМД былі вывучаныя сацыяльна-эканамічныя з’явы, з якімі давялося сутыкнуцца беларускім спажыўцам з пачатку гэтага года, і ў выніку высветлілася, што 42,6% апытаных грамадзян пачалі эканоміць на забаўках, 35,1% — на адпачынку і водпуску. У большай ступені гэта тычыцца людзей ва ўзросце 25-34 год, паведамляе «Інтэрфакс».
Зрэшты, беларусам прыйшлося адмовіцца не толькі ад духоўнага, але і ад матэрыяльнага — 41,8% рэспандэнтаў пачалі эканоміць на абутку і вопратцы. Прычым, як ні парадаксальна гэта гучыць, гэты артыкул эканоміі больш характэрны для жанчын, чым для мужчын. І чым старэй рэспандэнты, тым больш сур’ёзна яны эканомяць на вопратцы і абутку. Апроч гэтага, важнымі артыкуламі эканоміі для беларусаў сталі прадукты харчавання (29,1%) і буйная бытавая тэхніка (28,6%). Калі на прадуктах харчавання эканомяць усе спажыўцы старэйшыя за 21 год, а пенсіянеры ад 55 год і старэй — у асаблівасці, то на набыцці буйной бытавой тэхнікі пераважна спрабуюць эканоміць людзі ва ўзросце 25-34 год.
Сярод іншых артыкулаў эканоміі — набыццё дробнай бытавой тэхнікі (18,6% рэспандэнтаў) і набыццё аўтамабіля (18,4%), скарачэнне выдаткаў на транспарт (15,8%) і сувязь (15,7%), зніжэнне камунальных выдаткаў (10%).
Затое выключная аднадушнасць панавала пры адказе на пытанне «З якімі з’явамі вам давялося сутыкнуцца з пачатку гэтага года?». Каля 85% рэспандэнтаў адзначылі рост коштаў на тавары і паслугі. Пры гэтым ў большай ступені адчулі на сябе гэтую з’яву жанчыны і састарэлыя людзе старэйшыя за 65 год. Практычна кожны другі апытаны прызнаў, што гэты год прынёс змяншэнне прыбыткаў ягонай сям’і. (49,8%). Крыху менш рэспандэнтаў прызналі, што былі вымушаныя эканоміць на некаторых таварах і паслугах (46,8%), а амаль 20% адзначылі, што ім давялося сутыкнуцца з панікай і дэпрэсіяй у сваім асяроддзі.
Прэмій і бонусаў не атрымалі 12,9% рэспандэнтаў. У большай ступені гэта характэрна для кіраўнікоў сярэдняга звяна і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.
Больш за 11% рэспандэнтаў сутыкнуліся са скарачэннем працоўнага дня альбо вымушаным адпачынкам, а 6% апытаных і наогул былі звольненыя. Прыкладна 4% рэспандэнтаў не здолелі атрымаць крэдыт, а 7,8% апытаных сутыкнуліся з тым, што ім паднялі працэнтныя стаўкі па крэдыту. Тут ужо сапраўды пачнеш эканоміць — і на забаўках, і на адпачынку, і на ежы. І толькі 7,8% рэспандэнтаў адзначылі, што з негатыўнымі з’явамі яны ў гэтым годзе зусім не сутыкаліся.
У межах даследавання спецыялістамі кампаніі МАСМД у траўні 2009 года былі апытаныя каля 2500 чалавек у Менску і абласных цэнтрах Беларусі. У лік рэспандэнтаў увайшлі мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 16 лет і старэй, якія пражываюць у РБ.