На біржавых таргах попыт на даляры ў 2 разы перавысіў прапанову
- 17.08.2009, 12:39
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 17 жніўня на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ) курс даляра ЗША вырас на 26 рублёў і склаў 2.860 рублёў.
Паводле дадзеных БВФБ, у таргах па даляры ЗША прынялі ўдзел 25 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 11 млн. 699 тыс. (попыт — 11 млн. 699 тыс., прапанова — 6 млн. 645 тыс.).
У таргах па расейскім рублі ўдзельнічалі 27 банкаў. Аб'ём пагадненняў склаў 218 млн. 987 тыс. (попыт — 218 млн. 981 тыс., прапанова — 221 млн. 450 тыс.), а курс знізіўся на 0,76 рубля і склаў 88,58 беларускага рубля за адзін расейскі, перадае БелаПАН.
У таргах па еўра прынялі ўдзел 24 банкі. Аб'ём пагадненняў склаў 5 млн. 47 тыс. (попыт — 5 млн. 47 тыс., прапанова — 5 млн. 441 тыс.), а курс знізіўся на 2 рублі і склаў 4.040 рублёў за адзін еўра.