BE RU EN

Нацыянальныя сцягі над гарадамі Беларусі (Фота)

  • 17.08.2009, 14:04

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» вывесілі нацыянальныя сцягі на будынках у Віцебску, Воршы, Гародні і Лідзе.

Як паведамляе сайт www.jeans-by.com, у Воршы сцяг замацавалі на будынку інтэрната педагагічнага каледжа на вуліцы Пушкіна.

У Віцебску – над будынкам на праспекце Чарняхоўскага.

У Гародні – на скрыжаванні вуліц Левабярэжнай і Гарнавых.

У Лідзе – на вуліцы Савецкай, побач з рынкам.

Нагадаем, што з 14 красавіка па 14 траўня ў перадпачатку ўгодак рэферэндума аб змене нацыянальных сімвалаў адбылася першая акцыя з патрабаваннем легалізацыі бел-чырвона-белага сцяга. Тады нацыянальная сімволіка з’яўлялася над цэнтрам Менску штодзённа. З 14 чэрвеня акцыя працягнулася. Зараз сцягі над горадам будуць з’яўляцца пастаянна да таго моманту, пакуль улады не адменяць забарону на іх публічнае выкарыстанне і не вернуць бел-чырвона-беламу сцягу статус дзяржаўнай сімволікі. Апроч гэтага, бел-чырвона-белыя сцягі працягнуць з’яўляцца і ў іншых беларускіх гарадах.

Апошнія навіны